Treaing COPYING & its HTML like other trans dirs
If a file in COPYING/ is HTML, it should go in html/ subdir, and we can now produce a TXT variant based upon it.
This commit is contained in:
parent
8dc6b3cbc6
commit
7bd09854ae
19 changed files with 3745 additions and 2 deletions
467
docs/COPYING/COPYING-be.txt
Normal file
467
docs/COPYING/COPYING-be.txt
Normal file
|
|
@ -0,0 +1,467 @@
|
|||
ПЕРАКЛАД GNU GENERAL PUBLIC LICENSE[1]
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
GNU General Public License
|
||||
|
||||
Version 2, June 1991
|
||||
|
||||
Copyright (C) 1989, 1991 Free Software Foundation, Inc.
|
||||
|
||||
59 Temple Place - Suite 330, Boston, MA 02111-1307, USA
|
||||
|
||||
Everyone is permitted to copy and distribute verbatim copies
|
||||
of this license document, but changing it is not allowed.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
This is an unofficial translation of the GNU GPL (General Public License)
|
||||
into Belarusian. No support is granted. It was not published by the Free
|
||||
Software Foundation, and does not legally state the distribution terms for
|
||||
software that uses the GNU GPL - only the original English text of the GNU
|
||||
GPL does that. However, we hope that this translation will help Belarusian
|
||||
speakers understand the GNU GPL better.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Гэта ёсьць неафіцыйны пераклад GNU General Public License на беларускую.
|
||||
Ён не выдаецца Free Software Foundation (Фундацыя Свабоднага
|
||||
Праграмнага Забясьпячэньня), не створаны з мэтай афармленьня прававых
|
||||
норм, і не сьцьвярджае юрыдычныя ўмовы для праграм, што падпадаюць пад GNU
|
||||
GPL, але толькі арыгінальны ангельскі тэкст ліцэнзіі мае юрыдычную сілу.
|
||||
Аднак, спадзяюся, што гэты пераклад дапаможа беларускамоўным
|
||||
карыстальнікам лепш зразумець зьмест GNU GPL.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Тэкст GNU GPL на ангельскай мове Вы можаце прачытаць тут:
|
||||
http://www.gnu.org/copyleft/gpl.html
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Агульная Грамадзкая Ліцэнзія GNU
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Вэрсія 2, Чэрвень 1991
|
||||
|
||||
Copyright (C) 1989, 1991 Free Software Foundation, Inc.
|
||||
|
||||
59 Temple Place - Suite 330, Boston, MA 02111-1307, USA
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Кожны мае права распаўсюджваць копіі гэтага дакумэнту ліцэнзіі, але толькі
|
||||
з захаваньнем арыгінальнага тэксту.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Заўвагі перакладніка
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
У тэксьце дакумэнта выкарыстоўваюцца зручныя скарачэньні й асаблівыя
|
||||
тэрміны. Тлумачальная таблічка падаецца ніжэй.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
+------------------------------------------------------------------------+
|
||||
|Скарачэньне ці тэрмін| Тлумачэньне |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|ПЗ |Праграмнае забясьпячэньне. |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|ФСПЗ |Фундацыя Свабоднага Праграмнага Забясьпячэньня |
|
||||
| |(Free Software Foundation). |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|АГЛ |Агульная Грамадзкая Ліцэнзія (GNU General Public|
|
||||
| |License). |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|Трэція асобы |Атрымальнікі копіі не ад аўтара арыгінала. |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|Зыходны код |Форма твора, якую выкарыстоўваюць пераважна для |
|
||||
| |мадыфікацыі. |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|Мадыфікацыя |Працэс зьмяненьня аргыгінальнага прадукту або |
|
||||
| |вынік гэтага працэсу. Словы “мадыфікацыя” і |
|
||||
| |“мадыфікаваць” ужываюцца, каб унікнуць блытаніны |
|
||||
| |са словам “зьмяніць” у сэнсе “памяняць”. |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|Аб’ектны код |Стан праграмы паміж зыходным кодам і бінарнай |
|
||||
| |формай. |
|
||||
|---------------------+--------------------------------------------------|
|
||||
|Бінарны код, форма |Форма існаваньня праграмы, прыдатная для |
|
||||
| |выкананьня й выкарыстаньня. |
|
||||
+------------------------------------------------------------------------+
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Прэамбуля
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Ліцэнзіі большасьці ПЗ існуюць для абмежаваньня вашых правоў на
|
||||
распаўсюджваньне й зьмяненье яго. Аднак, АГЛ прызначана гарантаваць вам
|
||||
права распаўсюджваць і зьмяняць свабоднае ПЗ, замацаваць гэтае права за
|
||||
ўсімі ягонымі карыстальнікамі. Гэтая ліцэнзія прымяняецца для большасьці
|
||||
ПЗ ад ФСПЗ (некаторае ПЗ ад ФСПЗ ахоўваецца GNU Library General Public
|
||||
License[2]), і можа прымяняцца аўтарамі любой праграмы. Вы таксама можаце
|
||||
прымяніць АГЛ і да вашых праграмаў.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Калі мы кажам пра свабоднае ПЗ, мы разумеем свабоду дзеяньняў, а не
|
||||
бязвыплатнасьць. Наша АГЛ гарантуе вам волю капіяваньня свабодных
|
||||
прагарамаў (і права браць за такую паслугу грошы, калі трэба), свабоду
|
||||
атрыманьня зыходнага коду па Вашаму жаданьню, свабоду зьмяняць і
|
||||
выкарыстоўваць часткі праграмы ў новых свабодных праграмах; а таксама
|
||||
інфармуе вас аб гэтых магчымасьцях.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Для абароны вашых правоў нам трэба ўвесьці шэраг абмежаваньняў. Яны маюць
|
||||
забараніць любому пазбавіць вас гэтых правоў ці папрасіць вас ад іх
|
||||
адмовіцца. Гэтыя абмежаваньні рэалізуюцца празь некаторыя вашыя абавязкі
|
||||
пры мадыфікацыі праграмы ці распаўсюджваньні яе копіяў.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Напрыклад, калі вы перадаеце копіі праграмы, ці за плату ці не, Вы павінны
|
||||
даць атрымальнікам усе правы, што маеце самі. Вы павінны ўпэўніцца, што
|
||||
яны таксама атрымалі ці могуць атрымаць зыходны код. Да таго яшчэ вы
|
||||
павінны паказаць ім гэтыя ўмовы, каб яны ведалі свае правы.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Для аховы вашых правоў мы рэалізуем дзьве функцыі: (1) забясьпечваем права
|
||||
аўтара, (2) прапануем гэтую ліцэнзію, што дае вам легальны дазвол
|
||||
капіяваць, распаўсюджваць і мадыфікаваць ПЗ.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Таксама, каб абараніць рэпутацыю кожнага аўтара і нашу, мы сьцьвярджаем,
|
||||
што за дадзенае ПЗ аніякіх гарантыяў не даецца. Калі ПЗ, мадыфікаванае
|
||||
кімсьці апрача аўтара, трапіла ў масавы ўжытак, атрымальнікі ягоныя хай
|
||||
ведаюць, што ПЗ не арыгінальнае й пачатковы аўтар не адказвае за любыя
|
||||
праблемы, што былі ўведзеныя празь зьмены арыгінальнага коду.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
На заканчэньне, любая свабодная праграма мае пагрозу быць запатэнтаванай.
|
||||
Мы жадаем унікнуць ператварэньня свабоднай праграмы ў прыватную
|
||||
ўласнасьць. Каб таго не дапусьціць, мы сьцьвярджаем, што любы патэнт мае
|
||||
дазваляць свабоду ўжытку праграмы іншымі асобамі, ці не прынімацца зусім.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Дакладныя ўмовы капіяваньня, распаўсюджваньня й мадыфікацыі падаюцца
|
||||
далей.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
УМОВЫ КАПІЯВАНЬНЯ, РАСПАЎСЮДЖВАНЬНЯ Й МАДЫФІКАЦЫІ
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
* Гэтая ліцэнзія прымяняецца да любой праграмы ці іншага твора, што
|
||||
зьмяшчае нататку ад трымальніка аўтарскага права, якая паведамляе пра
|
||||
тое, што праграма распаўсюджваецца адпаведна ўмовам гэтай ліцэнзіі
|
||||
(АГЛ). Далей “Праграма” — любая такая праграма ці твор, а “твор,
|
||||
заснаваны на Праграме” — сама праграма ці нейкі выраб, што зьмяшчае яе
|
||||
або ейную частку, дакладную копію ці мадыфікацыю або перакладзеную на
|
||||
іншую мову. Тут і далей любы пераклад разумеецца як мадыфікацыя. Да
|
||||
кожнага карыстальніка ліцэнзіі, інакш да таго, чыя дзеяньні яна рэгулюе,
|
||||
зьвяртаецца тэкст гэтага дакумэнта на “вы”.
|
||||
|
||||
Дзеяньні, што не датычацца капіяваньня, пастаўкі й мадыфікацыі, не
|
||||
абмяжоўваюцца гэтай ліцэнзіяй і не разглядаюцца як яе аб’ект. Запускаць
|
||||
Праграму не забараняецца й ніяк не абмяжоўваецца. Вывад Праграмы падпадае
|
||||
пад умовы ліцэнзіі толькі, калі ён складае твор, заснаваны на Праграме
|
||||
(незалежна ад таго, ці быў твор зроблены ў час працы Праграмы). Гэта
|
||||
залежыць ад таго, што Праграма робіць.
|
||||
|
||||
1. Вы маеце права капіяваць і распаўсюджваць ідэнтычныя копіі
|
||||
зыходнага коду Праграмы на любым носьбіце у тым складзе, у якім атрымалі,
|
||||
згодна наступным умовам: на кожнай копіі ставіцца нататка аб аўтарскім
|
||||
праве й адмове ад гарантыі, пакідаюцца ўсе нататкі, што спасылаюцца на
|
||||
гэтую ліцэнзію й адсутнасьць гарантыі, а таксама разам з Праграмай кожны
|
||||
атрымлівае тэкст гэтай ліцэнзіі.
|
||||
|
||||
Вы маеце права зьбіраць плату за распаўсюджваньне копіі ды таксама за
|
||||
плату забясьпечваць гарантыйную падтрымку Праграмы.
|
||||
|
||||
2. Вы маеце права мадыфікаваць вашу копію праграмы ці ейную частку,
|
||||
што робіць твор, заснаваны на Праграме, і капіяваць, распаўсюджваць гэтыя
|
||||
мадыфікацыю ці твор адпаведна пункту 1 і згодна з наступнымі дадатковымі
|
||||
ўмовамі:
|
||||
|
||||
a) зьменяныя файлы павінны зьмяшчаць выразныя нататкі аб тым, што
|
||||
менавіта вы зьмянілі файлы й дату гэтых зьмяненьняў;
|
||||
|
||||
b) кожны твор, што Вы распаўсюджваеце ці публікуеце, які зьмяшчае
|
||||
Праграму ці яе частку, павінен быць пераданы трэцім асобам з захаваньнем
|
||||
усіх правоў і бяз платы, заліцэнзаваны як адно цэлае й адпаведна ўмовам
|
||||
гэтай ліцэнзіі;
|
||||
|
||||
c) калі мадыфікаваная праграма працуе ў інтэрактыўным рэжыме, яна
|
||||
павінна надрукаваць аб’яву, якая зьмяшчае паведамленьне аб аўтарскім
|
||||
праве, адсутнасьці гарантыі (або пра тое, што вы даеце гарантыю), аб тым,
|
||||
што карыстальнікі маюць права распаўсюджваць праграму адпаведна гэтым
|
||||
умовам, і аб тым, як праглядзець тэкст гэтай ліцэнзіі.
|
||||
|
||||
ВЫНЯТАК: калі сама Праграма інтэрактыўная, але не друкуе вышэй названай
|
||||
аб’явы, Ваш твор, заснаваны на Праграме, таксама можа й не друкаваць яе.
|
||||
|
||||
Вышэй названыя патрабаваньні адносяцца да мадыфікаванага твору як да
|
||||
цэлага. Калі выразныя часткі твора не зьяўляюцца вытворнымі ад Праграмы й
|
||||
могуць быць залічаны самастойнымі творамі, то яны не падпадаюць пад ўмовы
|
||||
гэтай ліцэнзіі, калі пастаўляюцца самастойна, разьдзельна ад Праграмы. Але
|
||||
калі гэтыя часткі пастаўляюцца з Праграмай, яны разам зь ёю складаюць адно
|
||||
цэлае й падпадаюць пад умовы АГЛ, бо лічацца творам, заснаваным на
|
||||
Праграме. З гэтай прычыны ўсе часткі, што ахоўваюцца рознымі ліцэнзіямі
|
||||
аўтаматычна ахоўваюцца толькі гэтай АГЛ, не залежна ад таго, хто іх пісаў.
|
||||
|
||||
Правілы гэтага пункту не імкнуцца адабраць Вашыя правы на твор, поўнасьцю
|
||||
напісаны вамі, але існуюць, каб ажыцьцявіць права кантролю
|
||||
распаўсюджваньня твораў, заснаваных на Праграме.
|
||||
|
||||
Разьмяшчэньне твора, незаснаванага на Праграме, разам з Праграмай ці
|
||||
творам, заснаваным на Праграме, на адным носьбіце інфармацыі не ўплывае на
|
||||
ліцэнзію такога твора, умовы АГЛ на яго не пашыраюцца.
|
||||
|
||||
3. Вы маеце права капіяваць і распаўсюджваць Праграму (ці твор, заснаваны
|
||||
на Праграме, згодна пункту 2) у стане аб’ектнага коду ці ў форме,
|
||||
гатовай для выкананьня, адпаведна ўмовам пунктаў 1 і 2, калі вы
|
||||
робіце яшчэ й адное з наступнага:
|
||||
|
||||
a) пастаўляеце разам з тым адпаведны чытэльны зыходны код з
|
||||
выкананьнем умоваў пунктаў 1 і 2;
|
||||
|
||||
b) пастаўляеце разам з тым пісьмовую прапанову, сапраўдную ня менш,
|
||||
як на тры гады, адправіць трэцім асобам за плату, не вышэй за цану
|
||||
фізычнай перадачы копіі, чытэльную копію ўсяго зыходнага коду адпаведна
|
||||
ўмовам пунктаў 1 і 2;
|
||||
|
||||
c) пастаўляеце паведамленьне пра тое, што існуе пісьмовая прапанова
|
||||
даставіць зыходны код па замаўленьню. Гэтае альтэрнатыўнае рашэньне
|
||||
дазваляецца толькі для некамэрцыйнага распаўсюджваньня й толькі тады, калі
|
||||
вы сапраўды атрымалі гэную прапанову адпаведна падпункту b.
|
||||
|
||||
Зыходны код азначае форму твора, якую выкарыстоўваюць пераважна для
|
||||
мадыфікацыі. Для твора, прыдатнага для выкананьня, паняцьце “увесь зыходны
|
||||
код” азначае сукупнасьць наступных кампанэнтаў: зыходны код усіх мадулёў,
|
||||
што складаюць твор, адпаведныя файлы апісаньняў інтэрфэйсаў, сцэнары для
|
||||
кантролю кампіляцыі й інсталяцыі файлаў, прыдатных для выкананья. Але, як
|
||||
асаблівы вынятак, разам з зыходным кодам ня трэба пастаўляць тое, што
|
||||
звычайна ўлучана (у стане зыходнага коду ці бінарнага) ў дыстрыбьютывы
|
||||
галоўных кампанэнтаў апэрацыйнае сыстэмы (кампілер, ядро і пад.), у якой
|
||||
запускаецца твор, але як вынятак выпадкі, калі такі кампанэнт сам
|
||||
суправаджае яго.
|
||||
|
||||
Калі распаўсюджаньне коду твора для выкананья (бінарнага) або аб’ектнага
|
||||
коду рэалізуецца праз прапанову скапіяваць яго з указанага мейсца, тады й
|
||||
такая ж магчымасьць скапіяваць зыходны код лічыцца за распаўсюджваньне
|
||||
зыходнага коду, і нават трэція асобы не павінны капіяваць зыходны код
|
||||
разам зь бінарным.
|
||||
|
||||
4. Вы маеце права капіяваць, мадыфікаваць, распаўсюджваць Праграму толькі
|
||||
ў згодзе з умовамі гэтай ліцэнзіі. Любая спроба капіяваць,
|
||||
мадыфікаваць, пастаўляць Праграму і перадаваць правы адпаведна іншым
|
||||
умовам зьяўляецца несапраўдным і спыняе дзеяньне гэтай ліцэнзіі для
|
||||
вас, але іншыя асобы, што атрымаюць копіі й правы ад вас згодна ўмовам
|
||||
гэтай ліцэнзіі ня будуць пазбаўленыя гэтых правоў, калі тыя асобы
|
||||
будуць дзейнічаць у згодзе з умовамі АГЛ.
|
||||
5. Вы маеце права не прынімаць умовы гэтай ліцэнзіі, бо не падпісвалі яе.
|
||||
Аднак, калі вы мадыфікавалі ці скапіявалі Праграму (ці твор, заснаваны
|
||||
на Праграме), вы аўтаматычна пацьверджваеце тым прыняцьце гэтай
|
||||
ліцэнзіі. Дэвіяцыі ад умоваў ліцэнзыі пры гэтым разумеюцца ак
|
||||
парушэньні дзеючага заканадаўства.
|
||||
6. З кожнай пастаўкай Праграмы ці твора, заснаванага на Праграме,
|
||||
атрымальнік набывае гэтую ліцэнзію й права капіяваць, распаўсюджваць і
|
||||
мафыфікаваць адпаведна ейным ўмовам. Вы ня маеце права ўводзіць
|
||||
дадатковыя абмежаваньні й не адказваеце за выкананьне ўмоваў ліцэнзіі
|
||||
трэцімі асобамі.
|
||||
7. Калі рашэньне ці заява суда наконт парушэньня правоў, пагадненьне ці
|
||||
іншыя абставіны пярэчаць умовам гэтае ліцэнзіі, вы не асвабаджаецеся
|
||||
ад іх выкананьня. Калі Вы ня можаце распаўсюджваць Праграму,
|
||||
задавальняючы ўмовы гэтае ліцэнзіі й пабочнага рашэньня, пагадненьня і
|
||||
г.д., то пастаўляць Праграму Вы ня можаце зусім. Напрыклад, калі
|
||||
згодна тым абставінам ці субліцэнзіі Праграму нельга распаўсюджваць
|
||||
бясплатна, то трэба зусім адмовіцца ад распаўсюджваньня Праграмы.
|
||||
|
||||
Калі любая частка гэтага пункту залічыцца несапраўднай па якім-небудзь
|
||||
абставінам, гэты пункт прымяняецца часткова, а іначай поўнасьцю.
|
||||
|
||||
Мэтаю гэтага пункту не зьяўляецца схіленьне вас да парушэньня якіх-небудзь
|
||||
патэнтаў ці правоў уласнасьці або да спрэчкі за іх сапраўднасьць. Мэтаю
|
||||
пункту ёсьць ахова цэласнасьці сыстэмы распаўсюджваньня свабонага ПЗ, што
|
||||
было рэалізаванае шляхам грамадзкага ліцэнзаваньня. Шмат хто зрабіў
|
||||
значымы ўклад да шырокага кола ПЗ, што распаўсюджваецца па гэтай ліцэнзіі,
|
||||
разьлічваючы на стабільнасьць сыстэмы. Ад аўтара ці ад асобы, што
|
||||
распаўсюджвае ПЗ, залежыць рашэньне распаўсюджваць ПЗ іншай сыстэмай, ці
|
||||
гэтай, а ліцэнзія ня можа навязаць гэты выбар.
|
||||
|
||||
Мэтаю гэтага разьдзелу ёсьць выразнае тлумачэньне таго, што будзе дадзена
|
||||
ў наступнай частцы ліцэнзіі.
|
||||
|
||||
8. Калі распаўсюджваньне або/і выкарыстаньне Праграмы абмяжоўваецца ў
|
||||
пэўных краінах актыўнымі пагадненьямі наконт патэнтаў ці аўтарскага
|
||||
права, арыгінальны ўладар правоў мае права абмежаваць распаўсюджваньне
|
||||
праграмы на пэўныя краіны, дзе тыя пагадненьні ня дзейнічаюць. Такія
|
||||
зьнешнія ўмовы там лічацца часткай гэтай лізэнзіі.
|
||||
9. ФСПЗ можа апублікаваць новыя вэрсіі гэтай ліцэнзіі, але ў вогуле яны
|
||||
будуць адпавядаць гэтай самай — адрозьнівацца могуць толькі дэталямі
|
||||
ды прыняцьцем дадатковых пунктаў.
|
||||
|
||||
Кожнаму варыянту ліцэнзіі надаецца асабісты нумар вэрсіі. Калі ў Праграме
|
||||
вызначаецца, што яна распаўсюджваецца адпаведна ўмовам канкрэтнай вэрсіі
|
||||
і/або любой наступнай вэрсіі гэтай ліцэнзіі, то ў вас ёсьць выбар:
|
||||
карыстацца ўмовамі той канкрэтнай вэрсіі ліцэнзіі ці нейкай наступнай,
|
||||
апублікаванай ФСПЗ. Калі ў Праграме не пазначаны канкрэтны нумар вэрсіі
|
||||
АГЛ, то вы маеце права карыстацца ўмовамі любой вэрсіі АГЛ, што
|
||||
калі-некалі была апублікавана ФСПЗ.
|
||||
|
||||
10. Калі вы жадаеце выкарыстаць частку Праграмы ў іншых бясплатных
|
||||
праграмах, чыя ўмовы распаўсюджваньня не адпавядаюць гэтай ліцэнзіі,
|
||||
спытайце дазвол аўтара. У дачыненьні да праграмаў ад ФСПЗ, напішыце на
|
||||
ейную адрэсу — зрэдку мы даем дазвол. Наша рашэньне вызначаюць дзьве
|
||||
мэты — захаваньне свабоднага статусу ПЗ ды свабодны абмен і
|
||||
выкарыстаньне.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
АДСУТНАСЬЦЬ ГАРАНТЫІ
|
||||
|
||||
11. З ТОЙ ПРЫЧЫНЫ, ШТО ПРАГРАМА РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА БЯСПЛАТНА, ГАРАНТЫІ НА ЯЕ
|
||||
НЕ ДАЕЦЦА У ТЫХ МЕЖАХ, ЯКІЯ ДАЗВАЛЯЕ ДЗЕЮЧАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА.
|
||||
ТРЫМАЛЬНІКІ АЎТАРСКАГА ПРАВА ЦІ ІНШЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ДАЮЦЬ ПРАГРАМУ “ЯК
|
||||
ЁСЬЦЬ”, БЕЗ ГАРАНТЫІ ЛЮБОГА ТЫПУ, ЯК ТО ЯЎНА ЦІ НЕ, ШТО РАЗУМЕЕ
|
||||
ТАКСАМА ТАВАРНЫ СТАН І ПРЫДАТНАСЬЦЬ ДА ВЫКАРЫСТАНЬНЯ, АКРАМЯ ВЫПАДКАЎ,
|
||||
КАЛІ ТРЫМАЛЬНІКІ АЎТАРСКАГА ПРАВА ЦІ ІНШЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ПІСЬМОВА
|
||||
ПАЗНАЧАЮЦЬ СВАЮ АДКАЗНАСЬЦЬ І ГАРАНТЫЮ. УСЯ РЫЗЫКА Й АДКАЗ, ШТО
|
||||
ТЫЧАЦЦА ЯКАСЬЦІ І ПРАДУКЦЫЙНАСЬЦІ ПРАГРАМЫ, ПЕРАКЛАДВАЮЦЦА НА ВАС.
|
||||
КАЛІ ПРАГРАМА ВЫЯВІЦЦА ДЭФЭКТНАЙ, УСЕ ВЫДАТКІ НА РАМОНТ І АБСЛУГУ
|
||||
ПРЫНІМАЕЦЕ ВЫ.
|
||||
12. У НІЯКІМ ВЫПАДКУ, АКРАМЯ КАЛІ ТОЕ ПАДАДЗЕНА ПІСЬМОВА ЦІ АБУМОЎЛЕНА
|
||||
ДЗЕЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ, ТРЫМАЛЬНІК АЎТАРСКАГА ПРАВА ЦІ ІНШЫЯ
|
||||
КАРЫСТАЛЬНІКІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ МАДЫФІКАВАЦЬ І/АБО РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ ПРАГРАМУ
|
||||
ЗГОДНА ВЫШЭЙ ПАДАДЗЕНЫМ УМОВАМ, НЕ Ў АДКАЗЕ ЗА ШКОДУ, УКЛЮЧАЮЧЫ
|
||||
АГУЛЬНЫЯ, СПЭЦЫЯЛЬНЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ ЦІ ЎСКОСНЫЯ СТРАТЫ Й ПАШКОДЖАНЬНІ,
|
||||
ЯКІЯ ПАХОДЗЯЦЬ АД ВЫКАРЫСТАНЬНЯ ЦІ НЕМАГЧЫМАСЬЦІ ВЫКАРЫСТАНЬНЯ
|
||||
ПРАГРАМЫ (УКЛЮЧАЮЧЫ СТРАТЫ ДАНЫХ АБО НЯПРАВІЛЬНУЮ АПРАЦОЎКУ ДАНЫХ, АБО
|
||||
СТРАТЫ, ШТО ПРЫЦЯРПЕЛІ ВЫ ЦІ ТРЭЦІЯ АСОБЫ, ЦІ НЯЗДОЛЬНАСЬЦЬ ПРАГРАМЫ
|
||||
ДА СУПОЛЬНАГА ВЫКАРЫСТАНЬНЯ ЗЬ ІНШЫМІ ПРАГРАМАМІ), НАВАТ КАЛІ
|
||||
АТРЫМАЛЬНІК ЦІ ІНШАЯ АСОБА БЫЛІ ПАПЯРЭДЖАНЫ ПРА МАЖЛІВАСЬЦЬ ТАКОЙ
|
||||
ШКОДЫ.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
КАНЕЦ УМОВАЎ
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Як Прымяніць Гэтыя Ўмовы Да Вашых Праграмаў
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Калі вы ствараеце новую праграму й жадаеце, каб яна прынесла найбольшую
|
||||
карысьць грамадзтву, то будзе найлепшым чынам аднесьці яе да свабоднага
|
||||
ПЗ, якое кожны можа распаўсюджваць і зьмяняць згодна пададзеным тут
|
||||
умовам.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Каб тое зрабіць, дадайце да праграмы наступнае паведамленьне. Найбясьпечны
|
||||
спосаб — дадаць іх да пачатку кожнага файла з зыходным тэкстам, каб пэўна
|
||||
паказаць адсутнасьць гарантыі. Кожны файл павінен зьмяшчаць прынамсі радок
|
||||
з “copyright” і спасылку на поўнае паведамленьне.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Адзін радок зь імем праграмы й тлумачэньнем яе прызначэньня.
|
||||
|
||||
Copyright © год і імя аўтара
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Гэтая праграма — свабоднае праграмнае забясьпячэньне; вы маеце права
|
||||
распаўсюджваць яе ды/або зьмяняць адпаведна ўмовам Агульнай Грамадзкай
|
||||
Ліцэнзіі (General Public License) GNU вэрсіі 2 або (калі жадаеце) больш
|
||||
новай, апублікаванай Фундацыяй Свабоднага Праграмнага Забясьпячэньня (Free
|
||||
Software Foundation).
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Гэтая праграма распаўсюджваецца з надзеяю, што будзе карыстнай, але БЕЗ
|
||||
ГАРАНТЫІ ЛЮБОГА ТЫПУ, як то яўна ці не, што разумее таксама таварны стан і
|
||||
прыдатнасьць да выкарыстаньня. Глядзіце АГЛ (GNU General Public License)
|
||||
за дакладнейшымі данымі.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Вы павінны былі атрымаць экзэмпляр ліцэнзіі разам з гэтай праграмай, калі не, напішыце да ФСПЗ: Free Software
|
||||
|
||||
Foundation, Inc., 59 Temple Place - Suite 330, Boston, MA 02111-1307, USA.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Дадайце таксама адрэсу электроннай і папяровай пошты.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Калі Праграма працуе ў інтэрактыўным рэжыме, яна павінна паказваць
|
||||
кароткае паведамленьне падобнае на гэтае:
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Gnomovision version 69, Copyright (C) год і ймя аўтара
|
||||
|
||||
Gnomovision пастаўляецца БЕЗ ГАРАНТЫІ. За дакладнымі зьвесткамі набярыце
|
||||
`show w'. Гэта свабоднае праграмнае забясьпячэньне, і вы можаце
|
||||
распаўсюджваць яго адпаведна пэўным умовам, нябярыце `show c', каб
|
||||
зьведаць іх.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
Магчымыя каманды “show w” і “show c” павінны паказваць адпаведныя часткі
|
||||
АГЛ. Зразумела, гэтыя каманды Вы можаце называць па-іншаму, або зрабіць іх
|
||||
як пстрыкі мышы ці каманды мэню і г.д.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
І да таго трэба, каб ваш работадавец (калі вы працуеце праграмістам) ці
|
||||
ўстанова адукацыі прызналі адказ ад аўтарскага права. Вось узор, зьмяніце
|
||||
ймёны ды назвы:
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
ТАА “Белпрог” сапраўдным адказваецца ад аўтарскага права й выказвае абыякавасьць да праграмы `Gnomovision'
|
||||
|
||||
(якая робіць праходы для кампіляраў) напісанай Пятром Хакерам.
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
подпіс К.А. Бурэвіча, 1 Красавіка 1989
|
||||
|
||||
К.А. Бурэвіч, Віцэ-прэзыдэнт
|
||||
|
||||
|
||||
|
||||
АГЛ не дазваляе ўключаць вашыя праграмы ў камэрцыйныя праграмныя прадукты.
|
||||
Калі ваша праграма ўяўляе бібліятэку функцый, вы можаце палічыць карыстным
|
||||
дазволіць далучэньне (лікаваньне, linking) яе да камэрцыйных праграмаў.
|
||||
Калі гэта тое, што вам патрэбна, выкарыстайце Агульную Грамадзкую Ліцэнзію
|
||||
GNU для Бібліятэк (GNU Library General Public License або GNU Lesser
|
||||
General Public License, гл. зноску вышэй) замест гэтай.
|
||||
|
||||
------------------------
|
||||
|
||||
[1] Пераклад зрабіў/Translated by Juras Benesz ( http://ybx.narod.ru )
|
||||
|
||||
Распачаўся 11 красавіка 2003. Рэдакцыя першая ад 16/Трв/2003.
|
||||
|
||||
[2] Замест GNU Library General Public License цяпер выкарыстоўваецца
|
||||
GNU Lesser General Public License.
|
||||
Loading…
Add table
Add a link
Reference in a new issue